Маскевіч: сёлета павысім мінімальнае значэнне тэставага бала ЦТ

Сяргей Маскевіч адзначыў, што ў 2013 годзе плануецца змяніць мінімальнае значэнне тэставага бала па выніках цэнтралізаванага тэставання, якое дае права на ўдзел у конкурсе для паступлення ў ВНУ.

Па прадметах "руская мова", "беларуская мова", "матэматыка", "фізіка", "хімія", "біялогія" плануецца ўстанавіць мінімальнае значэнне 15 балаў; па прадметах "гісторыя Беларусі", "сусветная гісторыя найноўшага часу", "грамадазнаўства", "геаграфія", "замежная мова" — 20 балаў.

У мінулым годзе мінімальны парог складаў 7 балаў.

БЕЛТА інфармуе, што балы, атрыманыя абітурыентамі, якія не дацягнуць да гэтых значэнняў, будуць лічыцца непраходнымі для прыёмнай камісіі ВНУ. Пры гэтым такія абітурыенты змогуць скарыстацца магчымасцю паступіць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Фота — bymedia.net