Масква можа перагледзець крэдытнае супрацоўніцтва з Мінскам

Мінэканамразвіцця Расіі можа выступіць за перагляд крэдытнага супрацоўніцтва з Беларуссю, калі яе пазіцыя па абмежаванні імпарту не зменіцца. Пра гэта сёння заявіў журналістам намеснік міністра эканамічнага развіцця Расіі Андрэй Сляпнёў, паведамляе РИА Новости.

"Наўрад ці мы будзем звязвацца з судамі, але, магчыма, будзем выступаць за тое, каб глядзець на крэдытнае супрацоўніцтва", - сказаў Сляпнёў у кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

"Меры, якія цяпер прымаюцца па абмежаванні крэдытавання, абмежаванні на набыццё валюты, па абмежаванні прыватных прадпрымальнікаў, якія закупляюць расійскія камплектуючыя, - грубейшым чынам парушаюць тыя дамовы, якіх мы дасягнулі ў рамках Мытнага саюза і зоны свабоднага гандлю", - сказаў Сляпнёў.

Нагадаем, у чэрвені было падпісана пагадненне аб выдзяленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў 3 мільярды даляраў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, больш за палову капіталу якога сфарміравана за кошт ўнёскаў Расіі.

фота: tamognia.ru