Маслоўскі: Заява Ляўковіча — гэта яго асабістая думка
Адзін з лідэраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі пракаментаваў Еўрарадыё заяву, надрукаваную ў газеце "Беларусь Сегодня".
Частка беларускіх сацыял-дэмакратаў на чале з Анатолем Ляўковічам гатова сесці за стол перамоў з уладай без якіх-небудзь умоў. Такую заяву 110906 MaslouskiS.mp3
Маслоўскі: “Калі быць больш дакладнымі, дык Анатоль Ляуковіч наогул выключаны, здаецца, 3 лютага з партыі. Таксама не з'яўляецца сябрам партыі і Аляксандр Мікулін, прозвішча якога там стаіць. Яны нават не сябры партыі. Няма адной ці іншай часткі — вось гэтых ёсць 7 чалавек, з якіх 2 не з’яўляюцца сябрамі партыі. Гэта ўсё што існуе. Гэта іх асабістая думка”.
Маслоўскі адзначыў, што сацыял-дэмакраты, як і большасць апазіцыйных партыяў, настойваюць на вызваленні палітвязняў. Толькі пры выкананні гэтай умовы яны згодныя на “круглы стол” з уладамі.
Нагадаем, што ў БСДП (Грамада) адбыўся раскол. Большая яе частка рэгулярна абірае новых старшыняў, але гэтыя з'езды не прызнаюцца Мінюстам. Ляўковіч жа з'езд сваёй часткі партыі пакуль не правёў (апошні раз ён планаваўся на красавік), але мае магчымасць друкавацца ў дзяржаўных СМІ.