Маці Уладзіслава Кавалёва дасць прэс-канферэнцыю ў Варшаве

Мерапрыемства распачнецца а 12 гадзіне па польскім часе (14.00 па беларускім часе) у Беларускім доме ў Варшаве па вуліцы Вейскай 13/3 (ul. Wiejska 13/3). Арганізатарамі прэс-канферэнцыі выступілі тэлеканал Белсат і Беларускі дом у Варшаве.

Нагадаем, што абодва фігуранты справы аб тэракце асуджаныя да вышэйшай меры — расстрэлу. Дзмітрый Канавалаў атрымаў прыгавор за здзяйсненне тэракту, а Уладзіслаў Кавалёў — за пасобніцтва і неданясенне.