Мазырскі домабудаўнічы камбінат не працаваў чатыры дні

Цэхі Мазырскага ДСК прастойвалі з 2 па 6 ліпеня. 


Мазырскаму камбінату ў ліпені трэба 1800 тон цэменту. Прадпрыемства зрабіла частковую перадаплату Касцюковіцкаму і Крычаўскаму цэментавым заводам. Аднак прадукцыя адтуль не паступіла. Праца на прадпрыемстве аднавілася 6 ліпеня, паведамляе сайт "Моя зарпалата".


Сёння цэмент на ДСК ёсць, але яго няшмат. Камбінат можа спыніцца ў любы дзень.