Мэр Мінска: Алею ў сталіцы дастаткова

Крамы Мінска забяспечаныя беларускім і замежным алеем у поўным аб'ёме. Пра гэта заявіў 13 красавіка старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

"Сярэднесутачнае спажыванне алею ў Мінску складае 30 тон. Учора ў сталіцы прадалі 100 тон алею — больш як 3-кратная норма. Сёння ў гандлёвую сетку адправілі 100 тон — ізноў 3-кратная норма. Заўтра плануецца адправіць каля 200 тон алею", — адзначыў Ладуцька.

Як запэўніў мэр, "гэтага прадукта ў сталіцы дастаткова", перадае БЕЛТА.