Мэр Прагі перад Калядамі частаваў гараджанаў супам

Свобада прыйшоў на Старамесцкую плошчу да старой гарадской ратушы разам з сынам. Мэр Прагі растлумачыў, што бясплатны рыбны суп можа пакаштаваць любы ахвотны.


“Гэта невялікае свята для ўсіх, асабліва для тых, хто не можа сабе дазволіць такое”, — сказаў Свобада.

Кіраўнік горада частаваў рыбным супам не толькі бяздомных, але і шматлікіх турыстаў і гасцей Прагі, піша “Наша Ніва” са спасылкай на ceskenoviny.cz.

“Мне самому гэта страшэнна падабаецца. Гэта наша старачэшская традыцыя”, — растлумачыў мэр чэшскай сталіцы.