Metallica па-дзіцячы стала хітом у інтэрнэце(відэа)

Відэаролік, у якім дзеці выконваюць песню “Enter Sandman” гурта Metallica, стаў інтэрнэт-хітом. За 4 дні запіс набраў больш за 800 тысяч праглядаў на YouTube. Пра юны брытанскі гурт The Mini Band, удзельнікам якога 8-10 гадоў, напісалі нават буйныя СМІ. Так, BBC не толькі апублікавала артыкул пра гурт на сваім сайце, але і паказала ў тэлеэфіры выступ юных музыкаў. Відэа спадабалася і самім Metallica: на афіцыйным канале каманды на YouTube запіс трапіў у катэгорыю “выбранае”. Сабраў гурт The Mini Band настаўнік ігры на гітары Леа Вэстбі, які працуе ў дзіцячай музычнай школе

брытанскага горада Н’юбэры. І “Enter Sandman” з’яўляецца не першай песняй, выкананай The Mini Band: у рэпертуар гурта ўваходзіць 8 кампазіцый, сярод якіх песні Muse і Guns N' Roses

Паводле lenta.ru

Фота з Facebook гурта