Міхаіл Грабоўскі адзначыў дзень народзінаў двума шайбамі
Ён вызначыўся ў апошнім матчы чэмпіянату НХЛ.
Ягоны клуб — "Таронта" — прайграў па булітах у гасцявым паядынку "Пітсбургу" — 4:5. На рахунку Грабоўскага таксама і галявая перадача.
Цяпер беларускі нападаючы мае 35 (18+17) балаў у 44 паядынках. Адзначым, што 31 студзеня Міхаіл Грабоўскі святкаваў сваё 28-годдзе.