Мікрааўтобус, выязджаючы з паркоўкі, сем раз пратараніў аўтамабіль (відэа)
Гэты рэдкі выпадак адбыўся ў мінулую пятніцу на ўскраіне Мінску.
Як інфармуе сайт onliner.by, двое мужчынаў на Volkswagen Multivan, якія спрабавалі выехаць з паркоўкі, сутыкнуліся з вялізнымі складанасцямі. Яны былі настолькі п'яныя, што на практычна пустой стаянцы сем (!) разоў пратаранілі адзіны аўтамабіль, які быў на іх шляху. У выніку, у Peugeot 307 былі разбітыя дзверы, бампер, фара, крыло, таксама мікрааўтобус пашкодзіў браму і плот.
Кіроўца разбітай машыны і яго сябры пагналіся за Volkswagen, дагналі яго і выклікалі ДАІ. Відавочцы кажуць, што затрыманыя не маглі нават стаяць на нагах. Кіроўцам аказаўся беларус, а пасажырам — расіянін, які не меў пры сабе дакументаў.