Міліцэйскі начальнік прадаваў катары і аўтамабілі
Кіраўнік аднаго з падраздзяленняў міліцыі ў Гомельскай вобласці звольнены з органаў за парушэнне аднаго з артыкулаў закона "Аб барацьбе з карупцыяй".
Праверку дзейнасці міліцыянта праводзіла ўпраўленне ўласнай бяспекі. Высветлілася, што ён займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю — рэалізоўваў на тэрыторыі Беларусі катары і аўтамабілі.
За 2011-2012 гады ён прадаў два аўтамабілі прэстыжных марак і чатыры катары. З дапамогай свайго сябра ў ЗША міліцыянт знаходзіў транспартныя сродкі і размяшчаў аб'яву аб іх продажы ў сетцы інтэрнэт. Калі знаходзіўся пакупнік, то займаўся іх дастаўкай, пастаноўкай на ўлік.
БелаПАН адзначае, што прававая ацэнка дзеянням міліцыянта будзе дадзена ў рамках артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Фота — bymedia.net