Міліцыя расследуе выступ расійскай порназоркі ў Мінску
З гэтай нагоды вядзецца адмысловая праверка.
Гаворка вядзецца пра суботні выступ вядомай порназоркі з Санкт-Пецярбурга Каці Самбукі і яе партнёркі, адзначае БЕЛТА. У інтэрнэце пасля гэтага выступу з'явіліся скандальныя рэпартажы.
Міліцыя абяцае пасля праверкі даць прававую ацэнку падзеям. Для гэтага, кажуць міліцыянты, неабходна экспертныя высновы наконт наяўнасці парнаграфіі ў гэтым шоў.