Мінабароны абвяргае інфармацыю пра дэзерціра на Брэстчыне
Звесткі пра ўцёкі вайскоўца ў Брэсцкай вобласці не адпавядаюць рэчаіснасці, кажуць у Міністэрстве абароны.
Паводле інфармацыі, распаўсюджанай у інтэрнэце, з вайсковай часці нібы збег салдат тэрміновай службы са зброяй. У вайсковым ведамстве, аднак, агенцтву БЕЛТА паведамілі, што адзін з вайскоўцаў падчас палявых заняткаў проста страціў арыенціры на мясцовасці і не выйшаў на сувязь у належны час. У гэты ж дзень ён самастойна вярнуўся ў сваю часць. Таксама ў Мінабароны кажуць, што ў салдата быў з сабой толькі аўтамат без патронаў.
Дарэчы, для пошуку зніклага вайскоўца скарысталі стандартную сістэму пошуку з выстаўленнем патрулёў ДАІ і г.д.