Мінчанін набыў у ЗША машыну з тайніком для какаіна

Як паведамілі ў мінскай міліцыі, аўтамабіль у аварыйным стане 25-гадовы хлопец набыў на адным з аўкцыёнаў у ЗША. Праз некалькі тыдняў машына трапіла ў рукі новага ўладальніка і ён вырашыў заняцца ліквідацыяй дэфектаў на адной з гарадскіх СТА.

Аглядаючы машыну, рабочы станцыі тэхнічнага абслугоўвання заўважыў на дне тры пластыкавыя скрыначкі чорнага колеру. У двух з іх быў белы парашок. Як пазней высветлілася, у адной са срынак знаходзілася пяць грамаў какаіна, у другой -- звычайны крухмал.