Мінгарвыканкам падлічыў страты ад росту коштаў

Менавіта такую сярэднюю суму мінчук зможа атрымаць ад дзяржавы на кампенсацыю стратаў ад росту коштаў. Гэтая індэксацыя заробкаў будзе разавай і закране толькі бюджэтнікаў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка фінансавага ўпраўлення Мінгарвыканкама Аляксей Афанасьеў.
Афанасьеў: "Міністэрствам працы памер сумы індэксацыі работнікам бюджэтнай сферы з сакавіка і да канца года папярэдне ацэньваецца ў памеры 1 мільён 264 тысячы рублёў на кожнага працуючага".