Мінгарвыканкам: Сацыяльна значныя тавары моцна не падаражэюць

Сацыяльна значныя тавары моцна не падаражэюць. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінгарвыканкама Іосіф Рачыцкі. Ён запэўніў, што пэўную катэгорыю тавараў па-ранейшаму кантралюе ўказ кіраўніка дзяржавы.

Рачыцкі: "Захоўваецца абмежаванне гандлёвых надбавак на такія віды тавараў, як ялавічына, свініна, вараныя каўбасныя вырабы, малочная прадукцыя, хлеб, розныя крупы, рыба, садавінагародніная прадукцыя, садавіна".