Міністэрства аховы здароўя: эпідэміі грыпу зноў не было!

У міністэрстве аховы здароўя адзначаюць, што захворванне на ВРІ знізілася на 10% у параўнанні з папярэднім тыднем. Сярод хворых дзеці і падлеткі да 18 гадоў складаюць больш за 53%.

"Интерфакс-Запад" адзначае, што ў краіне прыпыняўся навучальны працэс у 14 установах адукацыі. У 13-ці з іх дзеці ўжо вучацца.

У Беларусі другі год запар няма эпідэміі грыпу. У Міністэрстве аховы здароўя дадзеную сітуацыю тлумачаць высокім адсоткам імунізацыі насельніцтва супраць грыпу. Так, у гэтым сезоне было прышчэплена больш за 35% насельніцтва нашай краіны.

Фота — bymedia.net