Міністэрства гандлю збіраецца акругліць кошты
Нулёў на цэнніках значна паболее.
Акругленне праводзіцца ў сувязі з планамі Нацбанка вывесці з абарачэння банкноты наміналам 10 і 20 рублёў.
Мінгандлю ўжо падрыхтавала рэкамендацыі аб парадку акруглення цэн і тарыфаў, паведамляе БелТА.
Кошты, якія заканчваюцца на лічбу, меншую за 25, будуць паніжаныя да 100. Ад 25-ці да 75-ці акругляць да 50 рублёў. Усё, што больш за 75 – павысіцца да 100.