Мінкультуры выдаткуе грошы на тры драматычныя спектаклі

Згодна з ім у бягучым годзе дзяржаўную фінансавую падтрымку атрымаюць рэгіянальныя прафесійныя тэатральныя калектывы, якія ажыццяўляюць пастаноўкі новых спектакляў па творах беларускай драматургіі.

Гэта наступныя тэатральныя пастаноўкі:

спектакль “Сымон-музыка” па аднайменнай паэме Я.Коласа Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра;
 спектакль “Камедыя” па п’есе М.Рудава Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра;
 спектакль “Хамуціус” па паэме А.Куляшова Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.

Падтрымку атрымае таксама і тэатральны праект па п’есах маладых беларускіх драматургаў пад рабочай назвай “Герой нашага часу” Сучаснага мастацкага тэатра, паведамляе прэс-служба Мінкультуры.