Мінск застаўся без галоўнага архітэктара

Як паведамляе партал onliner.by са спасылкай на крыніцу ў Мінгарвыканкаме, галоўны архітэктар Мінска Віктар Нікіцін напісаў заяву пра звальненне. У мінулы чацвер Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працу Мінгарвыканкама ў цэлым і асобных чыноўнікаў у прыватнасці. У выніку ўжо ў пятніцу Віктар Нікіцін папрасіўся ў адстаўку сам.