Мінскае "Дынама" прыме рашэнне ў справе Гутара пасля 18 лютага

А вось кантракт з гэтым клубам пакуль не падпісаны. Кіраўніцтва "Дынама" вырашыла пачакаць. Рашэнне будзе прынятае пасля вяртання "Дынама" са збораў у Турцыі, пасля 18 лютага, інфармуе афіцыйны сайт клуба.

Як вядома, малады брамнік атрымаў ад Беларускай федэрацыі футбола дазвол на датэрміновы разрыў кантракту з барысаўчанамі, але мусіць заплаціць клубу кампенсацыю ў памеры 180 тысяч долараў. Кіраўніцтва БАТЭ з такім рашэннем не згоднае.

У суботу Аляксандр Гутар у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі паляціць на збор у Турцыю. 6 лютага, пасля таварыскай гульні з Венгрыяй, ён далучыцца да дынамаўцаў, якія знаходзяцца на зборы ў турэцкім Белеку.