Мінскае "Дынама" сёння гуляе з "Аўтамабілістам"
Пасля кароткага перапынку аднавіліся матчы чэмпіянату КХЛ.
Матч з "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга пачнецца на "Мінск-Арэне" а 19-й гадзіне.
Пасля 50 матчаў у мінскага "Дынама" 78 ачкоў, яно займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава і пятае ў Заходняй канферэнцыі.