Мінскае “Дынама” спыніла серыю паразаў на чэмпіянаце КХЛ
4 лістапада беларускія хакеісты абыгралі чэрэпавецкую “Северсталь” у хатнім матчы — 3:0.
Да гэтага “Дынама” прайграла тры разы запар. А вось для “Северсталі” учорашняя сустрэча стала ўжо чацвёртай паразай. Шайбы ўчора закінулі Лібор Піўко, Уладзімір Дзянісаў і Аляксандр Кулакоў. Апошні замяніў на лёдзе Збынека Іргла, які атрымаў траўму ў часе папярэдняга паядынку з маскоўскім “Спартаком”, паведамляе БЕЛТА.
На трыбунах “Мінск-Арэны” у чацвёрты раз у цяперашнім чэмпіянаце КХЛ быў зафіксаваны аншлаг — 15.060 чалавек. Папярэдні аншлаг быў 12 кастрычніка на матчы з казахстанскім “Барысам”.
Наступны матч мінскае “Дынама” таксама правядзе дома — 6 лістапада клуб сустрэнецца з чэхаўскім “Віцязем”.