Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу скульптара Геніка Лойкі
Ён падаў касацыйную скаргу на прысуд Фрунзенскага раённага суду, паводле якога правёў за кратамі 5 дзён.
Нагадаем, 21 лютага Лойка правёў каля сталічнай гімназіі № 4 акцыю ў абарону беларускай мовы і супраць русіфікацыі адукацыі. Ля ганку гімназіі ён разгарнуў плакат: "Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй з беларускай мовай навучання". У той жа дзень скульптара затрымалі.