Мінскі веласіпедыст памёр проста на ровары

Кіроўца, які каля 7-й гадзіны раніцы ехаў па вуліцы Гурскага ў Мінску, убачыў хлопца, які ляжаў побач з роварам проста на дарозе. Ён спыніўся, каб высветліць, што адбылося, выклікаў хуткую і міліцыю.

Тым часам побач праязджаў яшчэ адзін кіроўца, якому здалося, што веласіпедыста збіў той чалавек, які спрабаваў аказаць дапамогу. На месца выехалі супрацоўнікі ДАІ. Падчас папярэдняга агляду месца здарэння і апытання сведак высветлілася, што ў веласіпедыста няма ніякіх прыкметаў гвалтоўнай смерці, паведамляе БелаПАН.