Мінскіх маршрутчыкаў аб'яднаюць у адну арганізацыю
З такой ініцыятывай выступае дзяржаўная ўстанова "Сталічны транспарт і сувязь".
Як паведамляе БЕЛТА, аператараў маршрутных таксовак плануецца аб'яднаць і стварыць для іх адзіны дыспетчарскі цэнтр. Новаўвядзенні запланавана правесці сёлета.
Улады спадзяюцца, што такое аб'яднанне палепшыць працу маршрутак. У прыватнасці, удасца пазбегнуць спазненняў маршрутак, парушэння касавай і фінансавай дысцыплінаў, безбілетнага правеозу пасажыраў.
На цяперашні час у Мінску ў сферы маршрутак працуюць 100 прыватных кампаніяў. У "Сталічным транспарце і сувязі" абяцаюць, што рашэнне пра форму аб'яднання будуць прымаць самі кампаніі.