Мінскія ўлады дадуць дадатковыя грошы на харчаванне школьнікаў

Такое павышэнне прапануе старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкаму. Пра гэта распавёў яго кіраўнік Уладзімір Шчэрба.


Шчэрба: "Праз сесію гарадскога савета мы павялічым дапамогу з 4% базавай велічыні да 6%. Калі раней у нас было 1400 рублёў надбаўка, то цяпер неабходна зрабіць 2100 рублёў у дзень. На гэтыя мэты патрабуецца дадаткова 672 мільёны рублёў у 2011 годзе, а ў 2012 — 1 мільярд 512 мільёнаў".