Мінсктранс зарабіў на штрафах каля 250 млн. рублёў
Такую суму заплацілі ў лютым прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці амаль 18 тысяч "безбілетнікаў".
Анатоль Дземідовіч, намеснік начальніка кантрольна-рэвізорскай службы "Мінсктранса" заявіў у эфіры БТ: "Парушальнікі правілаў спасылаюцца на дрэнны зрок, адсутнасць у кіроўцы разменнай манеты. Ніводзін з гэтых фактаў не прадугледжвае выключэнне ўвядзення адміністрацыйнага працэсу".
У заканадаўстве пазначана толькі дзесяць выпадкаў, калі пасажыр вызваляецца ад аплаты. Напрыклад, непаўналетнія або недзеяздольныя. Але ў гэтым спісе няма такіх пунктаў, як адсутнасць кандуктара, альбо, што вы не паспелі набыць талончык у кіроўцы.