Мінскую гімназію №4 вяртаюць да беларускай мовы

Нагадаем, што менавіта гэтую гімназію 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, пікетаваў скульптар Генік Лойка. Летась, не паінфармаваўшы папярэдне бацькоў школьнікаў, статут гэтай гімназіі адкарэктавалі: да беларускай мовы навучання дадалі рускую. Гэта выклікала незадавальненне часткі бацькоў, якія запатрабавалі тлумачэнняў ад кіраўніцтва гімназіі.

Калектыўны зварот больш як трох дзясяткаў бацькоў разгледжаны ў раённым упраўленні адукацыі. На падставе звароту чыноўнікі абавязалі гімназічную адміністрацыю пакінуць беларускую мову адзінай у гімназіі. Падпісала дакумент начальнік Упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёну Ірына Чарняўская, паведамляе Радыё "Свабода".

На фота svaboda.org — Генік Лойка з бюстам Уладзіміра Караткевіча, падораным гімназіі №4