Мінюст Беларусі давярае беластоцкаму суду ў справе Жукаўца

Беларускае Міністэрства юстыцыі ў сваім лісце напісала, што давярае беластоцкаму суду і не можа арганізаваць відэаканферэнцыі са сведкамі па справе Жукаўца. Сам Жукавец раней настойваў, каб сведкі па яго справе, якія не змаглі прыехаць у Беласток, былі дапытаныя праз відэаканферэнцыю. 


Быў зачытаны і ліст ад беларускіх праваабаронцаў. Яны адзначылі, што ў выніку палітыкі Лукашэнкі ў Беларусі няма незалежных судоў, следства неаб'ектыўнае, а турмы выкарыстоўваюцца для катаванняў.


Беластоцкі суд адмовіўся ўключаць у справу лісты ў падтрымку Жукаўца ад аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і "Маладога Фронту" (Чэхія).


Падчас чытання паказанняў сведкаў з Беларусі Жукавец заявіў пратэст і просьбу выключыць гэтыя паперы са справы, бо згодна з рапартамі міжнародных праваабарончых арганізацый, супраць сведкаў у Беларусі ўжываецца прымус. Паводл еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека, такія сведчанні нельга прымаць на веру. Нягледзячы на пратэст суддзя працягнуў зачытваць паказанні сведкаў.