Мінздароўя павялічыла "безрэцптурны спіс" лекаў удвая
Прычынай называецца шырокі грамадскі рэзананс.
Пра гэта паведаміла чыноўніца Міністэрства здароўя Людміла Жылевіч на прэс-канферэнцыі 31 траўня.
Па яе словах, згодна з новым пералікам каля усіх 60% лекаў будуць прадавацца без рэцэпту, паведамляе БелаПАН. Дарэчы, кажа чыноўніца, у краінах Еўропы без рэцэптаў прадаецца 20—30% лекаў. Дакумент яшчэ не падпісаны міністрам аховы здароўя, аднак мяркуецца, што ён пачне дзейнічаць у ліпені.
Нагадаем, што раней у спісе безрэцэптурных прэпаратаў было 964 наменклатурныя пазіцыі. Гэта адпавядала больш як 2 тысячам найменням лекавых сродкаў. Зараз спіс прэпаратаў папоўніцца яшчэ на тысячу. Агулам у рэестры лекавых сродкаў будзе крыху больш за 5 тысяч найменняў.
У прыватнасці, без рэцэптаў будзе прадавацца шэраг прэпаратаў для зніжэння ціску, антыгістамінныя, некаторыя супрацьзачаткавыя ды іншыя прэпараты.