Мірны і Нестар выйшлі ў фінал тэніснага турніру ў Базелі
Яго прызавы фонд складае амаль 2 мільёны еўра.
5 лістапада "пасеяны" пад другім нумарам беларуска-канадскі дуэт выйграў у бельгійцаў Ксаўе Маліса і Дзіка Нормана з лікам 6:2, 6:2. У вырашальным паядынку Мірны і Нестар сустрэнуцца з першай парай турніру - французам Міхаэлем Лодра і сербам Ненадам Зімонджычам.