Мірны і Нестар выйшлі ў паўфінал турніру ў Лондане

Да гэтага ў матчы другога раунда беларус Максім Мірны і канадзец Дэніэл Нестар перамаглі аўстраліска-амерыканскую пару Пол Хэнлі/Эрык Буторак. Нагадаем, што з-за моцных залеваў і пераносаў матчаў Мірнаму і Нестару давялося гуляць два разы за адзін дзень.

Цяперашнія спаборніцтвы на травяных кортах брытанскай сталіцы з’яўляюцца праверкай сіл перад стартам трэцяга ў цяперашнім сезоне турніру серыі “Вялікага шлема” — Уімблдона, які пачнецца 25 чэрвеня. Тут беларус Максім Мірны згуляе не толькі ў пары з Дэніэлам Нестарам, але і ў спаборніцтвах змяшаных дуэтаў разам з Вікторыяй Азаранкай. Для Мірнага і Азаранка гэта будзе рэпетыцыяй перад лонданскай Алімпіяды-2012, дзе яны таксама згуляюць у міксце і будуць змагацца за самыя высокія месцы, інфармуе БЕЛТА.