Мірны і Нестар выйшлі ў паўфінал турніру ў Монтэ-Карла
Беларуска-канадскі тэнісны дуэт, які займае 3-е месца ў сусветным парным рэйтынгу, абыграў Віктара Троіцкі (Сербія) і Станісласа Ваўрынку (Швейцарыя).
У паўфінале Максім Мірны і Дэніэл Нестар сустрэнуцца з Ненадам Зімонджычам (Сербія) і Міхаэлем Ллодра (Францыя), інфармуе БелаПАН.
Мірны двойчы выйграваў турнір у Монтэ-Карла: у 2003 годзе з індыйцам Махешам Бхупаці і ў 2006-м — са шведам Ёнасам Б’ёркманам. Усяго ж за сваю прафесійную кар’еру, якая пачалася ў 1996 годзе, беларускі тэнісіст 43 разы быў пераможцам турніраў АТР у пары.