Mitsubishi прадала завод у Еўропе за 1 еўра

Як перадае РБК, яго прадалі кампаніі VDL Groep B.V. за сімвалічную плату ў 1 еўра. Галоўнай умовай продажу стала тое, што ўсе 1,5 тыс. супрацоўнікаў заводу захаваюць за сабой працоўныя месцы.

Яшчэ сёлета ў лютым Mitsubishi паведамляла, што да канца года цалкам спыніць вытворчасць на заводзе NedCar, дзе вырабляюцца мадэлі Colt і Outlander. Доля аўтамабіляў, якія збіраюцца на заводзе, склала менш за 5% ад агульнай колькасці машын, выпушчаных Mitsubishi у 2011 годзе.

Акрамя таго, кіраўніцтва кампаніі заяўляла пра планы цалкам згарнуць вытворчасць аўтамабіляў у Еўропе.