“Міжнародная амністыя” цікавіцца лёсам Андрэя Саннікава
Міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікае беларускія ўлады неадкладна паведаміць адвакату і сваякам пра месцазнаходжання палітвязня.
Адпаведную заяву арганізацыя распаўсюдзіла сёння, 18 лістапада. Нагадаем, што 16 лістапада стала вядома, нібыта Андрэя Саннікава этапавалі з бабруйскай калоніі, аднак куды менавіта, не паведамляецца. “Міжнародная амністыя” падкрэслівае, што былы кандыдат у прэзідэнты прызнаны вязнем сумлення. Праваабаронцы зноў заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць Саннікава ды іншых палітзняволеных.
Арганізацыя таксама нагадала беларускім уладам, што яны нясуць адказнасць за фізічны і псіхалагічны стан здароўя тых, што знаходзіцца ў няволі, паведамляе БелаПАН.