Міжнародны мотафестываль пройдзе ў Бабруйску 3-5 чэрвеня

Фестываль экстрэмальных відаў спорту "Ваўчыныя сцежкі" другі раз пройдзе ў Бабруйску на пачатку лета. Месца правядзення фестывалю — экстрым-парк у 1,5 км ад горада па трасе Бабруйск-Магілёў. Уваход вольны. 


У фестывалі прымуць удзел спартоўцы з Расіі, Украіны, Сербіі, Македоніі, Балгарыі ды краін Балтыі. Гледачы змогуць пабачыць матакросы, спаборніцтвы байкераў, спаборніцтвы па кантры-кросе, джып-батлу, аўтакросе, воднаматорным спорце (аквабайкі, водныя скутэры) і мотаквадракросе. 


Таксама ў праграме фестывалю значацца баі бяз правілаў паміж зборнымі камандамі Беларусі і Расіі, лазерныя і светлавыя шоў, парашутныя паказальныя скачкі. Не абыдзецца без выступу вядомых рок-гуртоў, бітвы ды-джэяў, начных дыскатэк.