Міжнародны суд выдаў ордэр на арышт Кадафі

Акрамя лідара Лівіі Муамара Кадафі, ордэр выпісаны таксама на яго сына Сейфа аль-Іслама і кіраўніка разведслужбы краіны Абдулу ас-Сенусі.


Іх падазраюць у серыі злачынстваў, у тым ліку злачынстваў супраць чалавечнасці. У судзе кажуць, што ўжо ёсць прамыя доказы таго, як Кадафі, яго сын і кіраўнік спецслужбы спрычыніліся да набору наймітаў і нападаў на ўдзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый.