Музыкі рок-гурта AC/DC наладзілі выпуск віна
Цяпер хіты аўстралійцаў можна не толькі слухаць, але і… піць!
Музыкі легендарнага AC/DC вырашылі не спыняцца на музыцы. Яны пачалі выпускаць віно пад сваім брэндам. Над назвамі гатункаў доўга не думалі і спыніліся на ўласных песнях. Цяпер Highway to Hell, Hells Bells і You Shook Me All Night Long, можна не полькі слухаць, але і піць. Продажы пачынаюцца ўжо заўтра. Вытворчасць віна AC / DC наладжана сумесна з аўстралійскай вінаробнай кампаніяй Warburn Estate, паведамляе ВВС.