МВФ агучыў прагноз росту сусветнай эканомікі

Калі ў ліпені прагноз росту сусветнай эканомікі складаў 3,5%, дык цяпер ён паніжаны да 3,3%, а ў 2013 годзе — да 3,6% з ранейшых 3,9%.

"Галоўнае пытанне цяпер складаецца ў тым, ці праходзіць сусветная эканоміка толькі чарговы этап "турбулентнасці", ці замаруджванне тэмпаў будзе мець працяглы характар. Адказ на гэтае пытанне залежыць ад дзеянняў еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў па пераадоленню кароткатэрміновых эканамічных цяжкасцяў", — цытуе дакумент РІА "Новости".