Мытня аддасць беларускім вікіпедыстам ноўтбукі
Уладу Гурыновічу і Руслану Ясаеву, удзельнікам “Дня беларускай Вікіпедыі ў Польшчы”, вернуць ноўтбукі, канфіскаваныя ў іх на мяжы.
Пра гэта 12 сакавіка ў тэлефоннай размове з Гурыновічам паведаміў прадстаўнік Брэсцкай мытні. Хлопцы павінны прыехаць на мытню 13 сакавіка.
Як паведамляла Еўрарадыё, 17 лютага ў Брэсце беларускія памежнікі знялі з цягніка “Тэрэспаль-Брэст” Улада Гурыновіча і Руслана Ясаева. Хлопцы вярталіся ў Беларусь з “Дня беларускай Вікіпедыі ў Польшчы”, які праходзіў у Варшаве. У аднаго з іх знайшлі кнігу “Беларусь у фокусе: вачыма міжнародных журналістаў”. Гэта і стала падставай для асаблівай увагі да вікіпедыстаў. У выніку ў хлопцаў забралі на экспертызу кнігу і ноўтбукі.
Фота — voronovo.by