Афіцыйны Мінск не чакае Муамара Кадафі
Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных назваў такія чуткі беспадстаўнымі спекуляцыямі.
Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", гэтыя звесткі не маюць нічога агульнага з рэальнасцю.
Нагадаем, што ў пятніцу з'явіліся звесткі, што Муамар Кадафі збіраецца пакінуць краіну. У якасці магчымага яго прытулку называлася Беларусь. Гэтая версія паходзіць ад былога ўрадавага дыпламата Абдурахмана Махамеда Шалгама, які перайшоў на бок лівійскіх паўстанцаў.