МЗС Беларусі пастараецца вызваліць суайчыннікаў у Лівіі
Міністэрства замежных справаў заяўляе, што будзе рабіць усё магчымае для перагляду судовага рашэння наконт беларусаў у Лівіі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Па словах Савіных, МЗС настойвае на невінаватасці нашых суграмадзянаў. Ён адзначыў, што будуць скарыстаны наяўныя палітычныя і прававыя магчымасці для перагляду судовага рашэння.
У прыватнасці, міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў звярнуўся па дапамогу да кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Лівіі. Таксама, кажа Савіных, быларускія дыпламаты будуць дзейнічаць у кантакце з Расіяй і Украінай, чые грамадзяне атксама былі асуджаныя ў Лівіі.
Нагадаем, што трох беларусаў сёння ў Лівіі асудзілі на 10 гадоў турмы. Іх звінавацілі ў вайсковай дапамозе рэжыму Кадафі.
Фота — ovesti.ru