МЗС высвятляе, ці беларускі пілот загінуў у Конга
Пра гэта заявіў начальнік прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных.
Ён адзначыў, што калі пацвердзіцца смерць грамадзяніна Беларусі, нашыя дыпламаты звернуцца да расійскіх калег па дапамогу для дастаўкі загінулага на радзіму.
Нагадаем, ваенны верталёт Мі-8 разбіўся ў Конга пры пасадцы. Паведамляецца, што пілот, які загінуў пры катастрофе, беларус.
Магчымай прычынай падзення верталёта, які павінен быў забраць аўстралійскіх геолагаў, маглі стаць неспрыяльныя ўмовы надворя, інфармуе interfax.by.