На 22 красавіка "Люфтганза" адмяняе амаль усе авіярэйсы

У прыватнасці, адмененыя два рэйсы па маршруце Мінск — Франкфурт, а таксама рэйс Франкфурт — Мінск, адзначае БелаПАН.

Авіякампанія паведамляе пра адмену амаль усіх запланаваных на панядзелак рэйсаў па Нямеччыне і Еўропе. Перабоі ў працы авіякампаніі звязаныя з папераджальным страйкам. Работнікі "Люфтганзы" патрабуюць сацыяльных гарантый і павышэння заробкаў.

Фота — rbc.ru