На 3 ліпеня ў Мінску абяцаюць "самы відовішчны салют"

Каля стэлы "Мінск — горад-герой" ў 23 гадзіны 3 ліпеня ў неба ўзляцяць 30 залпаў феерверку. Пра гэта паведаміў вайсковы камендант вайсковай камендатуры Узброеных Сіл Анатоль Грыцаў


Грыцаў: "Мы пастараемся зрабіць гэты салют сапраўды маляўнічым і незабыўным. Напярэдадні святаў была праведзена купля новых тыпаў феерверкавых вырабаў, якія раней не ўжываліся. Ёсць тыя, якія ўжываліся, закупленыя... Але ёсць і тыя, якія мы закупілі упершыню. Мінчукі і госці сталіцы яшчэ відовішчных эфектаў гэтых не бачылі".