На абмеркаванне “карты паляка” не пусцілі журналістаў

Дэпутаты абмяркоўваюць “карту паляка”, паведамляе БелаПАН. Разглядаецца пытанне, ці не парушае гэтая карта дзяржаўныя інтарэсы Беларусі. У вырашэнні спрэчных пытанняў дэпутаты спадзяваліся на дыялог з польскім Сеймам. Яшчэ да разгляду пытання аб карце паляка ў Канстытуцыйным судзе быў накіраваны ліст старшыні камісіі сейма па замежных справах Анджэю Халіцкаму.

Аднак у адным з інтэрв’ю Халіцкі адмаўляў факт звароту да яго беларускіх калег. Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў такая пазіцыя збянтэжыла.

У паседжанні парламенцкай камісіі прымаюць удзел прадстаўнікі МУС, МЗС, Канстытуцыйнага суда. На паседжанне не пусцілі журналістаў.