На Брэстчыне маці-дэкрэтніца зладзіла панажоўшчыну

Як паведамляе сайт uvd.brest.by, у Брэсцкую абласную лякарню трапіў 28-гадовы вясковец. Мужчына меў колата-рэзанае раненне грудной клеткі, што зацікавіла праваахоўнікаў.

Выявілася, што цяжкія раны яму нанесла 25-гадовая сужыцелька. Падчас сваркі жанчына ўдарыла яго кухонным нажом.

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Хоць жанчына і знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем, яе затрымалі.

Фота — bessarabiainform.com