На другім рудніку "Беларуськалія" адбылася аварыя

Падтапленне на другім рудніку адбылося ў ноч з 23 на 24 чэрвеня, паведамляе "Хартыя'97".


Паводле неафіцыйных звестак, шахцёры натыкнуліся на рэзервуар з вадой. Аб'ём рэзервуара невядомы. Паступленне вады ідзе ўжо некалькі дзён — паступае каля 70 кубаметраў у гадзіну. Існуе небяспека, што ў рудніку цалкам прыпыніцца здабыча, калі ваду не атрымаецца адпампаваць.