На Гомельскім хімзаводзе рабочага апякло выкідам серы

У яго вызначылі тэрмічны апёк і закрыты пералом правай пяткавай косткі са зрушэннем. Як інфармуе БелаПАН, апёк ён атрымаў у выніку выкіду серы з цыстэрны, пералом пяткавай косткі — пры падзенні з назіральнага мастка.

Сёлета гэта не першае надзвычайнае здарэнне на заводзе. У чэрвені тут загінуў рабочы ад удару электратокам. У красавіку ў цэху грануляванага амафосу ў бункер фасоўкі зваліўся 25-гадовы работнік і задыхнуўся ад недахопу паветра.

Дарэчы, гендырэктар Гомельскага хімзаводу ў 2010 годзе атрымаў званне "Чалавек года" ў намінацыі "Кіраўнік".